17.10.2024
Беларускамоўны дзень “Мая любімая сям’я!”
Maтyлькa,тaтyля,бaбyлькa,дзядyля,cяcтpычкa,i бpaт мoй,
i я – ycix нac cямёpa,
y згoдзe, бeз гopa
жывe-пaжывae cям’я.
В.Жуковіч
Вельмі важна, каб у кожнага чалавека - і вялікага і маленькага – у жыцці былі такія дзверы, у якія можна было б пастукацца ў любы час. І гэтыя дзверы знаходзяцца ў доме, дзе жыве родная сям’я, якая прыме і ў радасці, і дні смутку. Сям’я… Гэта слова зразумела ўсім. Сям’я… Як гэта важна для кожнага чалавека. Спагада, дабрыня, чуласць – усе гэтыя якасці нараджаюцца ў нас менавіта ў сям’і.
17 кастрычніка ў ДУА “Дзіцячы сад №1 г.Ганцавічы” з дзецьмі старэйшай группы інтэграванага навучання і выхавання прайшоў беларускамоўны дзень “Мая любімая сям’я!”. Выхавацель Дайнэка Юлія Ігараўна правяла гутарку “Мая любімая сям’я”, у ходзе якой дзеці распавядалі пра сваю сям’ю, пра традыцыі ў кожнай сям’і. Выхавацель разам з дзецьмі гулялі ў дыдактычныя гульні: “Назаві ласкава”, “Як я дапамагаю матуле”, “Інструменты для майго таты”, “Хто што робіць?”; рухомую гульню “Іванка і Марылька”. Чыталі мастацкую літаратуру В.Вярбы “Матуліны рукі”, “Бабуліны казкі”. Праслухалі песню на словы Р.Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”, якая выклікала ў дзяцей неверагодны гонар за сваю сям'ю. Хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі віншавальныя паштоўкі да тыдня бацькоўскай любові, якія падарылі сваім бацькам.
Разнастайнасць форм работы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай беларускай мовы.
Жыццё нам дадзена на тое, каб любіць. Давайце паспеем гэта зрабіць, не шкадуючы слоў ні сёння, ні зараз – ніколі! Давайце любіць!
Выхавацель дашкольнай адукацыі – Дайнэка Юлія Ігараўна.