24.10.2024
Восеньскiя прыгоды Бульбашыка.
Сёння ў госцi да дзяцей сярэдняй группы завiтаў Бульбышык. Якi стварыў спрыяльную эмацыйную абстаноўку і настрой у выхаванцаў. На прцягу занятку дзецi разам з Бульбашыкам гулялi ў розныя дыдактычныя гульні “Што бывае восенню”, “Падбры слова да…”, (гульня з мячом)“Збяры лісцце па колеру”. Гульнi былі падабраныя з мэтай удакладніць веды дзяцей аб восені i з улікам іх індывідуальных асаблівасцяў.
З апорай на графічную схему дзеці лёгка распавядалі Бульбашыку пра восень. Заданні выконвалі з задавальненнем. Арганізацыя i чаргаванне разнастайных відаў дзейнасці дазволіла забяспечыць актыўнасць, высокую працаздольнасць, удалося ўтрымаць увагу і цікавасць дзяцей да дзейнасці, падтрымаць станоўчы эмацыйны настрой, што ў сваю чаргу спрыяла павышэнню яе выніковасці і паспяховаму вырашэнню пастаўленых задач.
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi Труцько Л. А.