Архіў навін

 

 

Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь " Дзіцячы сад №1 г.Ганцавічы"

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Настаўніцкая | 2024 год Год качества | Сэрвісы | Апякунскі савет | Бяспека | БЯСПЕКА У ІНТЕРНЭЦЕ | Дзеці кажуць... | ПРАФСАЮЗ | Прафілактыка гвалту ў сям'і | БЕЛАРУСЬ ПАМЯТАЕ | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


11.01.2019

«Каляда»

 Па  традыцыі, якая склалася ў нашым дзiцячым садку, кожны год выхаванцы старэйшых групп развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў нацыянальныя касцюмы і адпраўляюцца калядаваць. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы з пажаданнямі шчасця і здароўя дзецям і дарослым, якіх віншуюць з гэтым святам, а тыя ў адказ на віншаванні частуюць іх прысмакамі.

 Пасля гэтага для усіх выхаванцаў ясляў-саду ў музычным зале пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў і выхавальнікаў старэйшых групп прайшла музычная забава «Прыйшла Каляда!».

 Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi  Т.У. Рулiнская

,

 


         

 

© ГУО "Детский сад №1 г. Ганцевичи" 

+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by