Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


22.03.2016

22 САКАВІКА Ў НАШЫМ САДКУ ПРАЙШЛО  ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ  АБ’ЯДНАННЕ  ЗАГАДЧЫКАЎ  І  НАМЕСНІКАЎ ЗАГАДЧЫКАЎ  ПА  АСНОЎНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  ДАШКОЛЬНЫХ  УСТАНОЎ   РАЁНА

Тэмай пасяджэння стала пытанне выхавання  нацыянальнай  самасвядомасці  дашкольнікаў.

  Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ва ўмовах руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.

  Для большасці маленькіх дзяцей першай мовай, якую яны чуюць ад родных, на якой яны вучацца размаўляць з маленства з’яўляецца руская і, як гэта не сумна, вельмі рэдка сустрэнеш сёння сям’ю, у якой размаўляюць на беларускай мове. Але гэта яшчэ паўбяды. Самае горшае — гэта тое, што шмат сямей не лічаць беларускую мову роднай і з маленства фармуюць ў дзяцей негатыўныя адносіны да роднай мовы.Далучаць дашкольнікаў да роднага слова неабходна з моманту наведвання дашкольнай установы. У гэтым выпадку маўленчыя механізмы, што фармуюцца ў дзіцяці, «працуюць» не толькі на рускую, але і на беларускую мову і забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці.

  Вылучаюцца два ўзаемазвязаныя шляхі навучання дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення. З аднаго боку, гэта неўсвядомленае засваенне дзецьмі беларускай мовы ў штодзённых зносінах: праслухванне і абмеркаванне мастацкіх твораў, ўдзел ў беларускіх народных гульнях і святах і г. п. З другога — гэта спецыяльна арганізаванае навучанне: заняткі па развіццю беларускага маўлення і мастацкай літаратуры.

  Удзельнікі пасяджэння прагледзелі  фальклорна-музычную забаву  з дзецьмі старэйшага ўзросту “Гуканне вясны”, якую падрыхтавалі музычны кіраўнік Наважылава С.Я., выхавацелі дашкольнай адукацыі Гайцюкевіч Г.М., Гайцюкевіч А.А.

   Намеснік загадчыка па асноўнай  дзейнасці ГУО «Яслі-сад № 1 г. Ганцавічы» Шахрай Т.І. расказала аб асаблівасцях навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове  ў нашай дашкольнай установе.

 Загадчык  ГУО «Яслі-сад № 2  г. Ганцавічы»  Валасюк М.С. падрыхтавала выступленне “ Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту, праблемы і практыка іх вырашэння.” Таксама яна зрабіла прэзентацыю даследчай работы выхаванкі старэйшай группы Зяленка Ганны “Што такое клёцкі”

  Пра далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да культурных і духоўных каштоўнасцей сродкамі музейнай педагогікі паведала намеснік загадчыка  па асноўнай дзейнасці ГУО «Яслі-сад № 4    г. Ганцавічы» Багрова С.І.

   Як праводзяцца тэматычныя дні з мэтай выхавання нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў ў садку № 7 г. Ганцавічы, падзялілася вопытам намеснік загадчыка  па асноўнай дзейнасці  ГУО «Яслі-сад № 7  г.Ганцавічы» Трэфілава І.С.

   Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.

 Загадчык ясляў-сада №1 г.Ганцавічы  Сукач В.Я.



 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by