Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


21.09.2023

“Вянок гульняў”

 Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.

 Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

  21 верасня ў дзіцячым садку прайшоў дзень пад назвай "Вянок гульняў". Сюжэты выбраных гульняў былі самыя разнастайныя. З рабятамі былі праведзены такія гульні як "Вожык і мышы", "Зайцы і воўк", "Жмуркі", "Дудачка", "Іванка", "Заінька" і іншыя.

 Беларускія народныя гульні, як песні і танцы, - неад’емная частка народнай культуры. Яны цесна звязаны з нацыянальнымі традыцыямі, працоўнай дзейнасцю людзей, іх звычаямі, побытам. Пад час правядзення гульняў, выхаванцы атрымалі не толькі зарад бадзерасці і весялосці, але і дакрануліся да фальклору нашай Радзімы.

 Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дайнэка Юлія Ігараўна.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by