Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


24.10.2019

“Вандроўка ў горад майстроў”

 

 

 Павага да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях.

 З мэтай развіцця ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэння ўяўленняў аб абрадах і звычаях беларусаў, фармірванні пачуцця гонару за багатае культурнае наследзе нашага народа ў старэйшай группе №1, выхавацелем дашкольнай адукацыі, Крысюк А.І., быў праведзены занятак “Вандроўка ў горад майстроў”. У госці да дзяцей завітала лялька Аленка, якая наладзіла для дзяцей падарожжа па музею старажытных рэчаў. Дзеці змаглі дакрануцца да гісторыі нашых продкаў. Яны разлядвалі прыгожыя ўзоры на ручніках, Аленка распавяла пра цацкі з якімі гулялі нашы продкі у сваім дзяцінстве. А гэта і гліняныя свістулькі, і саламяныя лялькі, а таксама цацкі з тканіны і драўляныя. Такім чынам дзеці знаёмяцца не толькі з народнымі цацкамі, але і з відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 На мой погляд знаёмячы дзяцей з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі, мы выхоўваем не толькі пачуцце годнасці за сваю краіну, але і пашырем слоўнікавы запас маленькіх беларусаў.

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”                       Крысюк Алена Іванаўна

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by