Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


28.11.2019

“Беларускі арнамент”

 

 Сёння сам час патрабуе далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць любоў да Радзімы.

   Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры  ў нашай дашкольнай установе  спрыяюць заняткі, беларускія гульні, экскурсii.

 Фарміраванне ў дзяцей 5-6 гадоў уяўленняў аб родным краі, станоўчых адносін да яго, далучэнне да нацыянальных традыцый і каштоўнасцей – адны з галоўных задач выхавання і навучання.       

 Сярод сродкаў, якія прымяняюцца для дасягнення гэтай мэты, важнае месца адводзіцца гутаркам-размоўкам пра родную старонку. На гэтым тыдні такая гутарка прайшла ў старэйшай групе №2 па тэме: “Адзенне беларусаў”. Выхаванцы пагулялі ў гульні: "Слухай - паўтары", "Выпраў памылку", "Назаві адным словам", "Адгадай, чый галасок", "Што лішняе".

 Для замацавання атрыманых ведаў наша группа наведала мясцовы дом рамёстваӯ. Там дзецям прапанавалі разгледзяць беларускія узоры, пазнаёмілі з вышытымі беларускім арнаментам вырабамі, сімваламі, з якіх ён складаецца, іх дэталямі, колерам і што ён адзначае.

 А калі мы вярнуліся з захапляльнага падарожжа ў сваю группу, дзецi з задавальненнем на занятаку па тэме "Беларускі арнамент" упрыгожвалi ручнiк геаметрычнымі фігурамі, аздаблялі беларускiм арнаментам куфэркі.

 

Выхавальнік дашкольнай адукаціі

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”                              Гайтюкевіч Г.М.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by