Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


06.04.2023

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ«Да нас Буслік завітаўся!»

  Малая Радзіма… У кожнага чалавека яна свая, але для ўсіх з'яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая напрацягу ўсяго жыцця вызначае вельмі шматлікае. Якая прыцягальная сіла складзена ў тым, што нас атачае з дзяцінства. Таму, выхоўваць каханне да роднага краю, слову неабходна з ранняга дзяцінства.

  Цікава і незвычайна прайшоў беларускамоўны дзень “Да нас Буслік завітаўся!” у другой малодшай групе ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”.

  Дзень пачаўся з гульні “Назаві сваё імя”. Дзеці па чарзе называлі сваё імя на беларускай мове, а Буслік ім у гэтым дапамагаў. Затым дзеці разам з Буслікам адправіліся ў невялікае вандраванне па знаёмым мясцінам роднага горада. Дзеці распавядалі Бусліку пра свой родны горад, дзе яны бываюць, гуляюць з бацькамі. Гулялі ў гульню “Герб горада Ганцавічы”. Дзеці даведаліся з якіх элементаў складаецца герб нашага горада. З дапамогай гульні - лато “Жывёлы і птушкі роднага краю” дзеці пазнаёміліся з жывёльным светам Ганцавіч і Ганцавічскага раёна. На развітанне Буслік падарыў дзецям размалёўкі з птушкамі роднага краю.

  Дзеці другой малодшай групы толькі пачынаюць размаўляць па-беларуску. Яны спачатку пераймаюць, а потым неўсвядомлена аналізуюць маўленне дарослых, засвойваюць усе тонкасці вымаўлення.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці                                                   Р.У.Муха

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by