Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


19.10.2023

Беларускамоўны дзень у ДУА “Дзіцячым садку № 1 г. Ганцавічы”

Родная мова – гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаем жыцце

і навакольны нас свет.

Я.Колас

 Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.
 У дашкольных установах нашага раёна ў адукацыйны працэс кожны чацвер уключаюцца заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.
 19 кастрычніка ў межах беларускамоўнага дня дзеці старэйшай групы ДУА "Дзіцячы сад № 1 г. Ганцавічы" разам з выхавальнікам адправіліся ў падарожжа "Сімвалы маёй краіны".
 З задавальненнем разглядалі галоўныя сімвалы – герб, сцяг і спявалі гімн. Гутарылі пра адрозненне беларускіх сімвалаў ад сімвалаў другіх краін. Гулялі ў гульні "Я бачу…", "Аб’яднаемся", "Угадай мелодыю". У час вандравання выхавацель разам з выхаванцамі карысталіся і мастацкім словам: расказвалі вершы, прыказкі, гулялі ў гульню "Гарлачык".
 Так сама дзецям спадабалася гутарыць пра прыродныя сімвалы нашай краіны, яны адгадвалі загадкі, выкладвалі з прыроднага матэрыялу выявы зубра і бусла. Завяршылася падарожжа гульнёй "Так ці не?", у якой дзеці замацавалі свае веды пра сімвалы роднай краіны.
 Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
 Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці   Дайнэка Юлія Ігараўна.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by