Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


30.11.2023

Беларускамоўны дзень «Пад крыламі роднай Беларусі»

Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская
 Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе дазваляе выхаванцам бліжэй пазнаеміцца са звычаямі беларускага народа і моўнымі сродкамі краіны, у якой яны нарадзіліся.
 30 лістапада 2023 года да дзяцей старэйшай групы завітала ў госці лялька Ганначка, каб паведаміць цікавыя звесткі пра Беларусь. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні: “Мае сябры”, “Закончы сказ”, “Апрані лялек у нацыянальны касцюм”, “Перакладчыкі”. Ганначка прынесла з сабою вырабы з саломы, дрэва, ткані. Дзеці разважалі пра беларускія рамёслы і пазнаеміліся з гульнёй “Прэла-гарэла”. Дзеці разам з лялькай Ганначкай і выхавальнікам здзейснілі анлайн-экскурсію па сталіцы Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з галоўнымі славутасцямі горада Мінска. Завяршыўся беларускамоўны дзень гульнёй-віктарынай “Знаўцы Беларусі”, у якой дзве каманды дзяцей “Васількі” і “Каласкі” спаборнічалі ў ведах пра родную краіну. 
 Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Намеснік загадчыка 
па асноўнай дзейнасці 
ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”
Дайнэка Юлія Ігараўна.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by