11.01.2024
Беларускамоўны дзень “Каляда – калядзіца”

  Каляды – самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

 Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году – як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.  Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч карацейшая, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны.

 Перад вялікім святам выхаванцаў сярэдняй групы інтэграванаганавучанняівыхавання ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" запрасіла ў сваю хату на вячоркі Гаспадыня. У пачатку вячорак, пад гучанне беларускай народнай музыкі, гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. Да Гаспадыні прыходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя бабай, дзедам, казой, мядзведзем, скамарохам. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі “Каляду” казачнай атмасферай. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у вячорках: спявалі калядкі, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі у гульнях “Вясёлы бубен”, “Го-го-го каза”, “Хустачка”. Гаспадыня пачаставала калядоўшчыкаў смачнымі прысмакамі.

  Калядныя вячоркі не толькі прынеслі радасць выхаванцам, але і далі ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”          Дайнэка Юлія Ігараўна.