22.02.2024
Беларускамоўны дзень “Родная мова – цудоўная мова”
“Любіце, ведайце і шануйце
мову свайго народа і ўмейце
дасканала валодаць ёю.”
Якуб Колас
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі аднамова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
22 лютага 2024 года у ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" прайшоў святочны дзень прысвечаны роднай мове. Дзеці сярэдняй группы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Калюжнай Ганнай Анатольеўнай размаўлялі пра свята, пазнаёміліся з вершам Якуба Коласа “На рэчцы зімою…”. Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: “Назаві сваё імя па-беларуску”, “Беларуская мова якая?”, “Ветлівыя словы”. Так сама разглядалі карціны з беларусскім нацыянальным адзеннем, адгадвалі загадкі пра жывёл і птушак беларускіх лясоў, размалёўвалі беларускія размалёўкі.
Дзень роднай беларускай мовы ў дзіцячым садку выдаўся цікавым і пазнавальным. Разнастайнасць форм работы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай беларускай мовы.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы”
Дайнэка Юлія Ігараўна.