13.01.2025
Прыйшла Каляда, адчыняй варата! 

 Калядкі, калядкі, сабраліся ладкі. Мы па дзіцячым садку пайшлі, разам Каляду знайшлі! 

 Стала добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садку праводзіць Калядкі, якія прайшлі 13 студзеня. Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старажытнымі традыцыямі і абрадамі, выхавання пачуцця згуртаванасці, дружбы, радасці зносін.

 Выхаванцы старэйшай групы "Бураціна", пераапранутыя калядоўшчыкамі прыйшлі ў хату да Гаспадара і Гаспадыні. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у святках: спявалі калядкі, чыталі вершы, танцавалі, гулялі на музычных інструментах, удзельнічалі ў гульнях “Падушачка”, “Го-го-го каза”, каляднай варажбе. Гучанне беларускай народнай музыкі стварала асаблівы святочны настрой і напаўняла “Каляду” казачнай атмасферай. 

 Гаспадары пачаставалі калядоўшчыкаў смачнымі прысмакамі.

 Святкаванне Калядак не толькі прынеслі радасць выхаванцам, але і дала ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

Выхавацель дашкольнай адукацыі - Дайнэка Юлія Ігараўна