У ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы” у рамках беларускамоўнага дня выхавальнік Прыбаровіч Анджаліка Уладзіміраўна правяла занятак па адукацыйнай вобласці “Развіццё маулення і культура маўленчых зносін” на тэму “Мілыя вобразы роднага краю».
Каб мова родная гучала і мела меладычны звон мы знаёмім маленькіх беларусаў з класікамі беларускай літаратуры з маленства. З гэтай мэтай на занятку дзеці пазнаёміліся з вядомым беларусскім пісьменнікам Якубам Коласам, кожны верш якога гучыць як песня. Анджаліка Уладзіміраўна пазнаёміла дзяцей з вершам “На рэчцы зімою” і разам з імі яго інсцэніравала. Музыка Чайкоўскага надала вершу асаблівае гучанне. Вельмі важна паказаць дзецям мілагучнасць роднай мовы.
На пярэдадні занятка дзеці здейснілі экскурсію да помніка Я.Коласу, дзе даведаліся пра жыццё і творчасць паэта на на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна. Таксама дзеці прайшліся па вуліцы нашага горада названай ў гонар пісьменніка.
У ходзе занятка педагог фарміравала ў дзецей навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, выхоўвала каштоўнасныя адносіны да багацця беларускай мовы.
Знаемства з беларускай літаратурай прынесла дзецям задавальнене і радасць, што спрыяла выхаванню ў дзяцей любові да роднага слова.