17.04.2025
Беларускамоўны дзень “Гуканне вясны”

  Вось і дачакаліся мы гукання вясны! 17 кастрычніка 2025 года ў ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" прайшло адкрытае мерапрыемства "Гуканне вясны". Шумнае, радаснае свята ўрываецца ў нашы сэрцы, напаўняючы іх прадчуваннем цяпла і новага жыцця. Асабліва чакалі гэты дзень дзеці, бо менавіта ў іх была галоўная роля ў абрадзе абуджэння прыроды.

 Дзяўчынкі і хлопчыкі вадзілі карагоды, спявалі песні і чыталі вершы, сустракалі Вясну. Прымалі ў госці Лясуна, які прыйшоў з падарункам для шпакоў - шпакоўняй. Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні, сыгналі на музычных інструментах "Польку Янку".

  Гуканне вясны з дзецьмі – гэта не проста свята, гэта ўрок любві да роднай культуры, прыроды і традыцый. Гэта магчымасць для дзяцей адчуць сябе часткай вялікага цыклу жыцця і навучыцца шанаваць прыгажосць навакольнага свету.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Дайнэка Ю. І.