08.05.2025
Беларускамоўны дзень "Мой родны кут"

  8 мая 2025 года ў ДУА "Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень "Мой родны кут".
  Дзеці разам з выхавальнікам Грыгор'евай Ю. І. разглядалі карту Беларусі. Гулялі у дыдактычную гульню "Збяры карту нашай краіны". Разглядалі лэпбук "Мая Радзіма Беларусь", сімволіку Беларусі (герб, сцяг), прыродныя сімвалы нашай краіны. Каб пазнаёміцца і замацаваць веды пра беларускія нацыянальныя касцюмы дзеці гулялі ў гульню "Апрані ляльку ў нацыянальны касцюм".
  Дзеці даведаліся, што ў Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і раместваў, многія з якіх існуюць і цяпер. Каб больш пазнаёміцца з прадметамі народнай творчасці мы разглядалі рэчы, якія патрэбны для беларускіх народных раместваў і гулялі ў гульню "З якога матэрыялу зроблены прадмет". А яшчэ дзеці пазнаёміліся і пагулялі у беларускую гульню "Пярсценак выйдзі на ганачак".