29.05.2025
Беларускамоўны дзень

  Кожны чацвер мы вучым дзяцей размаўляць па-беларуску, праводзім заняткі, чытаем беларускія творы, вершы, казкі. І гэты чацвер не стаў выключэннем. У свабодны ад заняткаў час у сярэдняй группе інтэграванага навучэння і выхавання чыталі беларускую народную казку "Каток -залаты лабок".

  Выхаванцам вельмі спадабалася казка і яны выказалі жаданне уключыцца у працэсс драматызацыі. Дзеці самастойна выбралі сабе ролі і яны не памыліліся, ролі поўнасцю адпавядалі характару дзяцей. Казка прайшла вельмі цікава і эмацыянальна, дзеці былі сапраўдныя артысты.

Выхавацель дашкольнай адукацыі Гайтюкевіч А.А.