20.02.2026
Гучыць родная мова - гучыць душа народа!

 Сёння ў нашым дзіцячым садку прайшоў цудоўны Дзень роднай мовы! Гэтае свята прысвечана захаванню і папулярызацыі беларускай мовы - мовы нашых продкаў, мовы нашай культуры і гісторыі.

 Цягам дня ў групах прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: тэматычныя заняткі, чытанне беларускіх народных казак, развучванне прыказак і прымаўак, конкурсы малюнкаў і вершаў на беларускай мове. Дзеці вучыліся ветлівасці і дабрыні, гуляючы ў гульні, дзе галоўным было выкарыстанне слоў "дзякуй", "калі ласка", "прабачце". Яны з задавальненнем прамаўлялі іх, разумеючы, як важна добрае слова.

Дзеці з задавальненнем расказвалі вершы, спявалі народныя песні і гулялі ў гульні, якія дапамаглі ім лепш даведацца і палюбіць сваю родную мову.

Дзень роднай мовы нагадаў усім нам пра важнасць беражлівых адносін да нашай мовы, пра яе прыгажосць і багацце. Бо мова - гэта душа народа, яго гісторыя і культура!