26.02.2026
Беларускамоўны дзень "Падарожжа па Беларусі"

  У сярэдняй групе прайшоў тэматычны дзень "Падарожжа па Беларусі". Дзеці разам з выхавацелем Гардзей Т. С. акунуліся ў свет роднай мовы, напоўнены гульнямі, гутаркай і iнтэлектуальнымi заданнямі.
   Раніцай выхаванцы слухалі беларусскiя музычныя творы i гімн Рэспублікі Беларусь. Таццяна Сяргееўна правяла гутаркі: "Дзяржаўныя і прыродныя Сімвалы краіны", "Што такое Радзіма". Загадвала загадкі аб птушках і звярах нашых лясоў. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні: "Складзі сімвалы", "Чароўны арнамент", "Знайдзі наш сцяг", гулялі у дыдактычную гульню «Суаднясі назву з колерам». Слухалі верш "Сінявокая, белакрылая, Беларусь - мая маці мілая". На прыканцы занятку дзецi зрабілі выставу "Мая Радзіма Беларусь".
   Самае галоўнае было тое, што выхаванцы на працягу усяго дня размаўлялі на беларускай мове. Яны з радасцю ўжывалі новыя словы ў размове.
  Выхаванцы адчувалі гонар за сваю краіну, за горад, дзе нарадзіліся і жывуць, за сваю сям'ю, за свой дзіцячы садок.