12 КРАСАВІКА наша краіна адзначае – Дзень Касманаўтыкі. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты ў сярэдняй групе "Пеўнік" прайшоў тэматычны занятак "Дзіўны свет космасу". Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі апавяданні аб першым чалавеку, які адправіўся пакараць касмічную прастору - Юрыі Гагарыне, пра сабак Ваверку і Стрэлку, якім удалося да чалавека пабываць у космасе. З задавальненнем збіралі пазлы касмічнай тэматыкі.
Дзеці разам з выхавальнікам наведалі экспазіцыю Героі Беларусі, якая адкрылася ў нашым дзіцячым садку, дзе пазнаёміліся з Марынай Вітальеўнай Васілеўскай - першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі, якая ў 2024 годзе ўдзельнічала ў касмічным палёце ў складзе асноўнага экіпажа касмічнага карабля "Саюз МС-25".
Дзеці з задавальненнем зрабілі аплікацыю: "Ракета ляціць у космас". Работы атрымаліся яркія і прыгожыя. У выхаванцаў з'явілася мара — паляцець у космас.




