14.05.2026
Беларускамоўны дзень "Мая Радзiма- Беларусь!"

О, Беларусь, мая калыска,
Жыцце мае, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нiзка
Схiляюся перад табою.
Зямны паклон табе, Радзiма
Тваiм палям, тваiм лясам!

  Выхаванцы сярэдняй группы iнтэгрыванага навучання i выхавання адправiлiся ў падарожжа па роднай краiне.
 Разам з дзецьмi размаўлялi пра Беларусь, замацавалi сiмвалы Рэспублiкi Беларусь (сцяг, герб,гiмн). Здейснiлi вiртуальную экскурсiю ў сталiцу нашей Рэспулiкi- Мiнск. Разглядалi з дзецьмi фота Мiнска (Нацычнальная бiблiятэка, стэла Мiнска, Нацыянальны Акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета, плошча Перамогi). Гулялi ў гульнi: "Перакдадчыкi", "Сiмвалы Беларусi (пазлы), "Апранi ляльку ў нацыянальны касцюм", "Азбука беларускага арнаменту", "Круцелкi".
  Беларусь - гэта наша Радзiма. Яна вялiкая, прыгожая, з лясамi i палямi.
  Падарожжа атрымалася вельмi цiкавым i пазнавальным.