13.07.2016
Выстава раённага краязнаўчага музея.

13 ліпеня выхаванцы лагера “Казка”, што  гасцінна  расчыніў свае дзверы ў дзіцячым садку №1, наведалі выставу  раённага краязнаўчага музея.

Гульні, загадкі, якія падрыхтавалі экскурсаводы, пазнаёмілі дзяцей з прыродай роднага краю.

Цікавай была выстава археалагічных знаходак і вырабаў народных майстроў.

А дэвізам экскурсіі  сталі словы вядомага  беларускага паэта  П.Броўкі.

О, Беларусі! Мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой.

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Падгайская Жанна Адамауна.