26.01.2017
Дзень роднай мовы

Перад нашымі выхавальнікамі і бацькамі сёння стаяць вельмі важныя задачы: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднай мовы, нашы традыцыі;  дапамагчы ўсвядоміць асноўныя рысы беларускіх народных свят, гульняў; сфарміраваць жаданне выкарыстоўваць іх ў самастойнай гульнёвай дзейнасці, тым самым сфарміраваць нацыянальную самасвядомасць.

Разнастайныя назіранні паказалі, што дзіця, якое ў момант засвойвання ім моўных навыкаў, знаходзіцца ў дзвюхмоўным асяроддзі, вывучае іх з лёгкасцю і без  дадатковых намаганняў. Яно засвойвае дзве мовы і можа разважаць  на кожнай з іх.

    Кожны чацверг у нашым садку праходзіць Дзень роднай мовы. Супрацоунікі садка размаўляюць паміж сабой і з дзецьмі , іх бацькамі  на роднай мове.  Мы знаемім дзяцей з  кнігамі, відыё і аўдыёкасетамі, беларускімі гульнямі. Навучэнне дзяцей старэйшага ўзросту вядзецца на беларускай мове, малодшых знаёмім з сэнсам беларускіх слоў. Вялікую цікавасць ў дзяцей выклікае беларуская народная цацка. Выхавальнік Труцько Л.А. знаёмячы  дзяцей групы “Бусляня”з народнай цацкай замацоўвае веды дзяце пра беларускія цацкі, іх прызначэнне. Праз гульню з лялькай , укладванне спаць, спяванне ёй калыханак, рассказванне казак,  гутаркі “Як раней і як зараз”, “Апранем ляльку Алесю”  дзіця далучаецца да беларускай культуры, ўзбагачаецца яго слоўнік.

      Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі ж мы хочам, каб нас паважалі народы іншыхкраін, мы павінныведаць родную мову і ўмець на ёйразмаўляць.

 Загадчых яслей-сада №1 г.Ганцавічы             Сукач В.Е.