19.10.2017
У беларускамоўны дзень у госці ў "Хатку з матчынай душой"

Кожны чацвер у дзіцячым садку №1 праходзіць беларускамоўны дзень. У гэты дзень ўсе ў нашай дашкольнай установе размаўляюць па-беларуску. Праводзяцца заняткі на беларускай мове, дзеці з выхавацелямі гуляюць у народныя, рухомыя гульні. На працягу дня гучыць беларуская гаворка.

Для дзяцей сярэдняй группы №1  гэты чацвер быў незвычайны, бо яны са сваім выхавацелем  Гайцюкевіч А.А. і памошнікам выхавацеля Літвіновіч Г.Г. завіталі  у госці ў дзіцячую бібліятэку, дзе наведалі краязнаўчы пакой "Хатка з матчынай душой".

Тут дзеці пазнаёміліся  з прадметамі быту нашых продкаў, з посудам, якім карысталіся раней. Выхаванцы пачулі новыя словы "куфар", "дзежка", "прас", "самавар". Разглядзелі збаны, драўляныя лыжкі, маслабойку, пакалыхалі калыску. Пагулялі ў рухомую гульню "Гарлачык".

Напрыканцы калектыў дзіцячай бібліятэкі падараваў дзецям казку "Зайкава цётка". Усе былі задаволены сустрэчай.

Выхавацель дашкольнай  адукацыі    Гайцюкевіч А.А.