27.10.2017
Знаёмства дзяцей з беларускім абрадам “Вяселле”

Працягваючы знаёмства з беларускай народнай творчасцю, дзеці сярэдняй групы  наведалі  Дом рамёстваў. Там яны пазняёміліся з беларускім абрадам “Вяселле”. Выхавнцы разам з дарослымі гулялі ў гульні “Ручаёк”, “Сундучок”, “Знайдзі кальцо”.

Дзеці ўпрыгожвалі кветкамі  вясельны каравай,  дапамагалі  жаніху апрануцца ў вясельнае адзенне.  Пры дапамозе алоўкаў, кожнае дзіця намалявала свой вобраз жаніха. 

Выхавнцы елі са  смакам вясельны каравай i атрымалі кветкі ў падарунак.

Выхавальнік сярэдняй группы №1   Гайцюкевіч А. А.