11.01.2019
«Каляда»

 Па  традыцыі, якая склалася ў нашым дзiцячым садку, кожны год выхаванцы старэйшых групп развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў нацыянальныя касцюмы і адпраўляюцца калядаваць. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы з пажаданнямі шчасця і здароўя дзецям і дарослым, якіх віншуюць з гэтым святам, а тыя ў адказ на віншаванні частуюць іх прысмакамі.

 Пасля гэтага для усіх выхаванцаў ясляў-саду ў музычным зале пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў і выхавальнікаў старэйшых групп прайшла музычная забава «Прыйшла Каляда!».

 Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.

Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi  Т.У. Рулiнская

,