15.01.2019
Адкрыты прагляд занятка ў старэйшай групе па тэме “Мой родны край”.

У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой

радзімы. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

15.01.2019 г. у нашай дашкольнай установе быў арганізаваны

адкрыты прагляд занятка ў старэйшай групе па адукацыйнай

вобласці “Дзіця і грамадства” па тэме “Мой родны край”. На

працягу занятка выхавальнік ДА, Грыгор’ева Ю.І., рашала задачы

маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту,

удасканальвала веды аб родным краі.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Т.У. Рулінская