Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


31.01.2019

“Беларуская народная цацка”

 

Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні маленькага грамадзяніна. Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін.

Неад’емным элементам развіцця дзіцяці ў гэтым накірунку лічыцца гульня. Галоўны атрыбут гульні - гэта цацка. Цацка выступае адной з фундаментальных частак чалавечага быцця, паколькі служыць правадніком у перадачы культурных каштоўнастей продкаў і вопыту пакаленняў.

31.01.2019г. у сярэдняй группе ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” Крысюк А.І. правяла занятак па развіцю беларускага маўлення “У госці да цёткі Алены”. На занятку дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі беларускай народнай цацкі, папоўнілі слоўнікавы запас па тэме “Беларускія цацкі”. Правядзенне такіх заняткаў спрыяе выхаванню цікаўнасці да беларускай мовы і культуры нашай краіны.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці                                        Т.У. Рулінская

 

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by