Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


02.05.2019

Мы - нашчадкі Вялікай Перамогі!

 

Зусім хутка ў нашай краіне адбудзецца вялікае свята-Дзень Перамогі! Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у якой нашы продкі цаной уласнага жыцця абаранялі нашу Радзіму, сваіх дзяцей і будучых нашчадкаў. Наш абавязак, як педагогаў, данесці да дзяцей інфармацыю пра гэты важны дзень у гісторыі беларускага народу, каб, сустрэўшы на вуліцы Ветэрана, нашы дзеці з павагай і пашанай рэагавалі на яго. Каб не мульцяшныя персанажы і розныя "супермэны" сталі сапраўднымі героямі ў вачах нашых дзяцей, а нашы дзяды і прадзеды, і тыя, ветэраны, якія засталіся ў жывых.

02.05.2019 г. выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп ГУО “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” адправіліся на экскурсію да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. Там выхавацелі распавялі дзецям, што ад рук фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула шмат беларусаў, якія для нас здабывалі перамогу і магчымасць размаўляць на роднай мове. Дзеці ў памяць аб загінуўшых воінах усклалі да помніка прыгожыя кветкі. На зваротным шляху яны шмат разважалі аб пачутым.

Захаваўшы ў сэрцах нашых выхаванцаў памяць продкаў, мы зможам зберагчы родную мову.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”               Рулінская Т.У.

 

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by