13.06.2019
Экскурсія ў “Музей Якуба Коласа”1

«Мы цябе кахаем, родная старонка, чыстая і светлая, з водарам рамонкавым» - з  такіх слоў пачалася раніца ў летнім аздараўленчым лагеры “Казка”.  Экскурсія ў “Музей Якуба Коласа” стала працягам  азнакамлення рабят  атрада “Аптымісты” з памятнымі мясцінамі Ганцаўшчыны. Эксурсавод музея Антыкала Н.В. пазнаеміла дзяцей з творчасцю Якуба Коласа, бытам пражывання тых часоў, з прыладамі працы, посудам, ткацкім станком, льняной вопраткай, лапцямі і інш. Дадаткова была праведзена экскурсія па школе.

У такую гарачую пару лепшым адпачынкам смела можна лічыць адпачынах у вады, таму экскурсія  з музея прадоўжылася на возера “Краснае”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем правялі час у вады: плясканне ля берага, пікнік з пячэннем і сокам, гульні с мячом надоўга запомняцца рабятам аздараўленчага лагера.

Дырэктар лагера                      Ленкавец Т.І.