Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


13.01.2020

Калядкi у нашым садку

 Святкі, або, як іх яшчэ называюць, Святыя вечары - гэта зімовае народнае свята, якое пачынаецца на Каляды і доўжыцца цэлых два тыдні, да самага Вадохрышча. У Калядныя вечары ўладкоўваліся у Белрусi святочныя гулянні - хадзілі па дварах натоўпам, спявалі велічальныя песні, у якіх славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў з іх Каляднымi гульнямi. Людзі верылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе удачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам.

 Вось і ў нашым дзіцячым садзе №1 «Казка» 13 студзеня 2020 года прайшлі Калядкi. Прычым, дашкольнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклички, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя переплясы, спявалі песні і прыпеўкі. Свята дало дзяцям незабыўныя ўражанні.Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным.

 У прыбраных касцюмах, з песнямі і закличкамi, з пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі. Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і традыцый. Гэта з'яўляецца неад'емнай часткай духоўна-маральнага выхавання.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by