Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


28.02.2020

Масленіца ў нашым садку.

 Масленіца – вясёлае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны, якое з задавальненнем адзначаюць як дзеці, так і дарослыя. Але трэба памятаць, што Масленіца – гэта старажытнае свята, якое захавалася пасля хрышчэння Русі.

 У нашым ДУА «Яслі-сад №1 г. Ганцавічы» такія народныя святы праводзяцца штогод і сталі ўжо любімымі, доўгачаканымі і традыцыйнымі для дзяцей. Дзеці загадзя рыхтаваліся да Масленіцы: на занятках з выхавацелямі, яны даведаліся, як раней нашы продкі святкавалі Масленіцу, адкуль бярэ пачатак гэты звычай і што ён азначае.

 І сёлета 26 лютага нашы выхаванцы сталі ўдзельнікамі святкавання "Шырокай Масленіцы". Мерапрыемства праходзіла на свежым паветры на пляцоўцы перад дзіцячым садком. На свяце гучала вясёлая народная музыка, ствараючы настрой радасці, весялосці і запалу ў дзяцей.

 Як водзіцца на свяце: весяліліся ад душы усе. У госці да дзяцей прыходзілі скамарохі, Вясна, мядзведзь, Лесавік і вядома ж Масленіца. Кожны з гасцей свята прыходзіў да дзяцей са сваёй вяселай гульней. Удзельнікі свята ахвотна ўдзельнічалі ў розных гульнях “Мядзведзь спіць”,  “Вясёлы бубен”, “Баі падушкамі”, “Хто хутчэй даскача на мятле”  і мноства другіх вяселых забаў. 

 Больш за ўсё дзецям спадабаліся вяселыя танцы с героямі пад народныя матывы. Свята скончылася, а ногі адмаўляліся стаяць на месцы. Я думаю зарад весялосці атрымалі ўсё!

 Удзел у такіх народных святах духоўна ўзбагачае дзіця, выхоўвае гонар за свой народ, падтрымлівае цікавасць да яго гісторыі і культуры. Народныя святы спрыяюць таму, каб дзеці добра ведалі і паважалі сваё мінулае, свае вытокі, гісторыю і культуру свайго народа.

 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці               Рулінская Т.У.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by