Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


02.04.2020

ВЫСТАВА ТВОРЧЫХ РАБОТ ПЕДАГОГАЎ САДКА.

 

 Вялікую ролю ў далучэнні дашкольнікаў да нацыянальнай культуры займаюць арганізацыяі тэматычных выстаў.  У  ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” была арганізавана выстава творчых работ  выхавателя дашкольнай адукацыі Валодзька Сафіі Аляксандраўны. Дзеці змаглі пазнаёміцца з творчасцю педагога, які жыве і працуе на нашай малой Радзіме. Сафія Аляксандраўна - творчы педагог, які змог удыхнуць сучасныя матывы ў народны промысел нашых продкаў.

 На выставе дзеці пазнаёміліся не толькі з прыкладамі народнай творчасці, але і з гісторыяй вышыўкі, значэннем яе ў жыцці продкаў, значэннем арнаменту. З захапленнем яны разглядалі ляльку, якую зрабіла іх выхавацель Тарынская Наталля Васіляўна. Яна звярнула ўвагу на ўпрыгожанае вышыўкай адзенне лялькі, распавяла дзецям, што калісці нашы продкі аздаблялі адзенне вышыўкай не толькі для прыгажості, але яшчэ каб абараніць сябе ад розных небяспечных  здарэнняў.

 Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы”                             Рулінская Т.У.

 

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by