Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


28.01.2021

Беларускамоўны дзень у сярэдняй групе "Бярозка"

  Беларуская мова-адна з самых пявучых моў свету. 

 Пачуццё беларускай мовы дае нам пагрузіцца ў самабытнасць, старажытнасць і адчуць дух адзiнства. Усе яе гукі ствараюць атмасферу спакою.

 Педагогі нашай дашкольнай установы з'яўляюцца для дзяцей праваднікамі ў цудоўны свет непаўторнага гуку i сэнсу роднай мовы. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрцы з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вельмi вялікая зацiкаўленасць. Таму ў  нашым дзiцячым садку кожны чацвер дадаецца асаблiвая ўвага роднай беларускай мове.

 Форма правядзення занятка абраная 28 студзеня 2021 года ў сярэдняй группе выхавацелем дашкольнай адукацыi Труцько Людмілай Аляксандраўнай была нетрадыцыйныя. Гэта быў занятак - тэатралізаваная гульня, што дазволіла выклікаць у выхаванцаў цікавасць да занятку, павысіць іх матывацыю да авалодання новымi ведамi роднай мовы i наладзіцца на прадукцыйную дзейнасць.

  Занятак падпарадкоўваўся адной сюжэтнай лініяй, дзе Лясун просіць аб дапамозе выслабаніць дзікіх жывёл з палону, а астатнія дзеці - гэта яго памочнікі ў пераадоленні цяжкасцей. Увесь занятак - гэта гульня дзяцей і гульнявыя даручэння на розных этапах выкарыстання гульнявых практыкаванняў, тэатралізацыі, рухомых і дыдактычных гульняў.

 Эфектыўнае выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычнага раздатачнага матэрыялу  спрыяла фармаванню на занятку актыўнай дзіцячай дзейнасці, самастойнага мыслення i пазнавальных інтарэсаў. Падвядзенне дзяцей да ўспрымання новых ведаў, ўзбагачэння слоўнікавага запасу па гэтай тэме i ўсведамлення высокiх маральных каштоунасцей. 

 Выхавацель дашкольнай адукацыi  Труцько Людміла Аляксандраўна



 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by