Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


11.03.2021

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускіх традыцый.

  Сям'я з'яўляецца крыніцай і важным звяном перадачы дзіцяці сацыяльна-гістарычнага вопыту і перш за ўсё вопыту эмацыйных і дзелавых узаемаадносін паміж людзьмі. Улічваючы гэта можна з поўным правам лічыць, што сям'я была і будзе адным з найважнейшым інстытутам выхавання, сацыялізацыі дзіцяці. У цяперашні час ў сілу многіх прычын слабеюць роднасныя сувязі, сыходзяць у мінулае традыцыйнае сямейнае выхаванне. Менавіта сям'я з'яўляецца захавальнікам традыцый, забяспечвае пераемнасць пакаленняў, захоўвае і развівае лепшыя якасці людзей. Азнаямленне дзяцей з паняццем "сям'я" немагчымая без падтрымкі самой "сям'і". Мы, дарослыя, педагогі і бацькі, павінны дапамагчы дзецям зразумець значнасць сям'і, выхоўваць у дзяцей любоў і павага да членаў сям'і, прывіваць пачуццё прыхільнасці да сям'і і дому.

  Сёння на занятку па развіццю беларускага маўлення ў дзяцей фарміраваліся ўяўленні пра значнасць сям'і для кожнага чалавека, станоўчыя ўзаемаадносіны з роднымі і блізкімі людзьмі. На занятку правялася гутарка "Мая сям'я", сюжэтна-ролевая гульня “Сям'я маіх продкаў”, "Падбяры словы" i гульня "Складзі карціну". А таксама выканалі заданні ў рабочым сшытку. На кожным занятку па развіццю беларускага маўлення ў нашай групе прысутнічае лялька Паўлінка, дзеці ўжо ведаюць і калі яе бачаць, то пачынаюць размаўляць па-беларуску. Дзецям было вельмі цікава прымаць удзел у такім занятку.

 Выхавальнік дашкольнай адукацыi     Саланенка А.А.

 

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by