06.01.2022
Беларускамоўны дзень “Святло Каляднай зоркі”

У ДУА “Яслі-сад №1 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень з тэматычнай назвай "Святло Каляднай зоркі". 

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята Нараджэння Хрыстовага, яго значэннем і традыцыямі. 

Свята праходзіла ў форме квэст-гульні. Па сюжэце гульні дзецям трэба было запаліць калядную зорку. Паводле легенды праменьчыкі гэтай зоркі рассыпаліся, а каб іх сабраць, удзельнікам было неабходна прайсці станцыі квэста, выконваючы творчыя, інтэлектуальныя і музычныя заданні. 

У завяршэнні мерапрыемства дзеці прагледзелі лялечны спектакль "Калядная зорка", які падрыхтавалі нашы педагогі. 

Дзень перад Калядамі прайшоў святочна, пазнавальна і весела.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Мелехавец Н.У. Дайнэка Ю.І.