Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


16.02.2022

Дзень роднай мовы ў садку.      

Каб наш народ у свеце паважалі, 

    Жылі ў дружбе, шчыра працавалі,

               У Ганцавічах, Мінску і Слуцку

                Давайце размаўляць па - беларуску. 

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржайнай установе адукацыі “Яслі – сад №1 г.Ганцавічы” прайшло свята “Па старонках роднай мовы”, у якім прынялі ўдзел дзеці старэйшых груп. Мэта нашага свята – выхоўваць любоў і павагу да беларускага маўлення, жаданне сябраваць з кнігай, узбагачаць слоўнікавы запас, захоўваць беларускае маўленне. Дзеці падарожнічалі на цягніку па розных прыпынках нашай роднай мовы. На “Прывітальным” прыпынку выхаванцы вучыліся вітацца, называючы хто яны (хлопчык альбо дзяўчынка), сваё імя. Наступны прыпынак – “Ветлівыя словы”, дзе дзеці ўспаміналі, якія ветлівыя словы яны ведаюць, калі іх трэба выкарыстоўваць, чыталі вершы. На “Павучальным” прыпынку сустрэліся з Несцеркай, які паведаў пра першага друкара Францішка Скарыну. Прыпынак “Забаўлянка” пазнаёміў дзяцей з калыханкамі і забаўлянкамі. На “Музычным” прыпынку гралі на народных інструментах пад беларускую народную мелодыю, гулялі у гульні з прыгажуняй лісой. Час прабег хутка, ў выхаванцаў быў бадзёры настрой на працягу ўсяго свята. Дзеці ўвесь час размаўлялі на беларускай роднай мове і гэта вельмі добра, бо такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець мову і радавацца яе прыгажосці. 

Выхавацель дашкольнай адукацыі

“Яслей–сада №1 г.Ганцавічы” Гайцюкевіч А. А.

                       

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by