Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


31.03.2022

Міжнародны дзень птушак у сярэдняй группе№2

 Міжнародны дзень птушак адзначаюць 1 красавіка. Гэтае свята прысвечана вырашэнню экалагічных праблем, звязаных са знікненнем з твару зямлі некаторых відаў прадстаўнікоў фауны. Для правядзення Дня птушак не выпадкова была абрана вясновая дата. У гэты час птушкі вяртаюцца з месцаў зімоўкі, пачынаюць ўладкоўваць гнёзды, каб вырабіць нашчадства. Многія з іх знясіленыя ад працяглага пералёту і асабліва маюць патрэбу ў нашай дапамозе. І нам цалкам пад сілу яе аказаць. Таму мы у сярэдняй группе № 2 вучым дзяцей клапаціцца пра прыроду і любіць яе, ахоўваць навакольнае асяроддзе.

 Напярэдадні свята у нашай группе праводзіўся занятак па выхаванні міласэрнасці і спачування да ўсяго жывога на зямлі. Занятак па сваёй структуры праводзіўся такім чынам, каб выклікаць і падтрымліваць пазнавальны інтарэс у выхаванцаў.

 З увагай і цікавасцю дзеці даведваліся, пра птушак якія прылятаюць да нас вясной, і застаюцца ў нашых краях. Падчас занятка была праведзена рухомая гульня для зняцця цягліцкай стомленасці. Змена відаў дзейнасці спрыяла падтрыманню ўвагі і працаздольнасці дзяцей на працягу ўсёй адукацыйнай дзейнасці.

 У госці да дзяцей наведалася Бабуля Ганна. Яна папрасіла дапамогі ў дзяцей, каб яны выратавалі яе яблыню ад вусеняў, тамушта восенню у яе не будзе ўраджаю яблык. Зіма замарозіла пералётных птушак і яны не могуць дапамагчы ёй ў садзе. Дзеці выконвалі шэраг заданняў, чыталі вершы пра птушак, разглядалі гнёзды, злучалі лініямі на картках «Дзе чые гнёзды», працавалі з разрэзанными малюнкамі, слухалі спевы птушак. 

Выхавацель дашкольнай адукацыі   Труцько Л.А.

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by