Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


08.09.2022

Сімвалы маёй краіны

 Патрыятычнае выхаванне дзяцей-гэта складаны педагагічны працэс, у аснове якога ляжыць развіццё маральных пачуццяў. Дашкольнае дзяцінства-спрыяльны перыяд для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму вельмі важна пачынаць выхоўваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, бо менавіта ў гэтым узросце дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца. Менавіта з гэтай мэтай у нашай дашкольнай установе праводзяцца заняткі па азнаямленню дзяцей з культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі і асаблівасцямі нашай Радзiмы.

    У старэйшай группе ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Ганцавічы” прайшоў дзень, прысвечаны нашай краiне, які пачаўся з праслухоўвання і спявання гімна Рэспублікі Беларусь. 

   Занятак быў прысвечаны сімволіцы нашай дзяржавы. У пачатку занятка дзеці гулялі ў гульню “Інтэрв`ю”: распавядалі дзе жывуць, пра сям`ю, традыцыі. Выхавацель дашкольнай адукацыi пры дапамозе лэпбука «Мая Радзiма» пазнаёміла дзяцей з народнай творчасцю роднай Беларусі, асаблівасцямі арнаменту і адзення беларусаў. Выхаванцы адказвалi на пытаннi, завучвалi верш беларускага паэта Петруся Броўкi “Беларусь”.

   У другой палове дня дзеці пры дапамозе выхавацеля арганізавалі гульню “Знаўцы”, дзе былі падзеляны на дзве каманды. У ходзе гульні дзеці адказвалі на пытанні звязанныя з сімваламі дзяржавы. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

    У выніку праведзенай працы ў дзяцей з`явілася цікавасць да сваёй краіны. Дзецi не толькі даведаліся шмат новага пра культуру роднай краiны, але і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас.

 

Намеснік загадчыка

па аснаўной дзейнасці                                                           Р.У.Муха

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by