Архив новостей

 

РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Детский сад №1 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Педагогам | 2024 год Год качества | Сервисы | Попечительский совет | Безопасность | БЕЗОПАСНЫЙ ИНТЕРНЕТ | Дети говорят... | ПРОФСОЮЗ | Профилактика насилия в семье | БЕЛАРУСЬ ПОМНИТ | История и традиции учреждения | Маршруты выходного дня | Кто должен забирать ребенка из сада? | Защита персональных данных | ЛЕТО 2024

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

class="pc"> 


22.02.2023

Ганаруся табою тата! Беларускамоўны дзень.

  Выхаванне любві да Радзімы ў дзіцячым садку пачынаецца з малага: любві да сваёй сям’і, свайго дома, свайго  краю, Радзімы, яе гісторыі. Вельмі важна з дзяціства далучаць дзяцей да культурных традыцый свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю на якой жывеш.

 Гульні, прыказкі, прымаўкі, вершы, казкі - выхоўваюць у дзяцей высокае пачуццё любові да роднай зямлі, яны апавядаюць аб гістарычных падзеях, нацыянальных и культурных традыцыях. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый - няма і патрыёта сваей Радзімы! 

  Свята Дзень абаронца Айчыны   ў дзіцячым садку - гэта добры повад для выхавання ў дзяцей пачуцця павагі да традыцыйных беларускіх святаў.   У гэты дзень у 2 малодшай групе №1 ДУА «Дзіцячы сад №1 г.Ганцавічы» выхавацель дашкольнага навучання Наталля Васільеўна Тарынская, знаёміла дзяцей са святам 23 лютага. На працягу дня чыталі вершы, разглядалі з дзецьмі ілюстрацыі, малюнкі на выставе «Стаіць на варце Радзімы салдат», знаёміліся з прафессіямі ваенных, праводзілі гульні на ваенную тэматыку “Самалет”, “Разрезные карцінкі”, малявалі. З вялікай радасцю дзеці з дапамогаю выхавацеля рыхтавалі падарункі для любімых тат, дзядоў, брацікаў. Гэта свята ўсіх людей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын смелых, важных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць обаронцамі сваёй Айчыны. Напрыканцы дня дзеці ўручылі татам падарункі. 

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Р.У. Муха

 

 

 


         

 

 © ГУО "Детский сад №1 г.Ганцевичи" 

Тел.+375164662571, +375164660079,

e-mail: ddu1@gancevichi.edu.by

postmaster@ddu1.gancevichi.brest.by